Пошук па сайце

  • RU
  • Тварожны дэсерт ўзбіты «Малочна гасцiнец» і Малочны кактэйль «Салодкае жыццё» заслужана сталі фіналістамі Прэміі «Народная Марка 2021»!

        Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2013 года. Выбар і галасаванне ажыццяўляецца непасрэдна пакупнікамі, якія праз анкеты (у якіх няма падказак па брэндах і маркам, вытворцам) самі выбіраюць лепшыя, з іх пункту гледжання, тавары. Галасаванне праходзіла з 15 ліпеня па 15 кастрычніка 2020 года. Анкеты былі даступныя ўсім жадаючым – прадстаўнікам усіх абласцей і рэгіёнаў. Іх можна было запоўніць як у друкаваных выданнях краіны, агульны тыраж якіх склаў звыш 3 млн.экз, так і онлайн на афіцыйным сайце Прэміі narodnayamarka.by. Агульная колькасць галасоў, атрыманых арганізатарамі Прэміі за тыя ці іншыя брэнды, склала 338 350. У кожнай з намінацый ўдзельнікі галасавання самастойна паказвалі назву толькі аднаго, лепшага на свой погляд, брэнда або вытворцы, прадукцыі якога давяраюць больш за ўсё. За ходам правядзення і падвядзення вынікаў Прэміі сачыў Наглядальны Савет.

    «Малочны гасцінец” – Фіналіст Прэміі «Народная Марка 2021» у намінацыі «Малочныя і тварожныя дэсерты»!

    02.02.2021