Пошук па сайце

  • RU
  • Электронны зварот

    Паважаны наведвальнік!

    З 2 студзеня 2023 г. уступiў ў дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022), якi устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

    Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

    Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
    • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
    • выклад сутнасці звароту;
    • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

    Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

    • поўнае найменне юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выклад сутнасці звароту;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
    • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

    Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а калі патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка – не пазней за 1 месяц.Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе – на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

    • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
    • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
    • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
    • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
    • змяшчаюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы або выразы;
    • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах; у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
    • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
    • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
    • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не указваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
    • з заяўнікам спынена перапіска.

    Грамадзян, якія звяртаюцца ад імя або ў інтарэсах іншых асоб, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ просім прыкладаць копіі дакументаў, што пацвярджаюць такія паўнамоцтвы, у электронным выглядзе праз раздзел ”Прымацаваць файл“, прадугледжаны модулямі ”Электронны зварот“.У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 ”О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц“ звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей, калі не ўказана іншае, – зварот) незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю (далей, калі не ўказана іншае, – арганізацыя) яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:

    • у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных або ўключаных у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, другім дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаны ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;
    • у іншых арганізацыях, калі пытанні, указаныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.