Пошук па сайце

  • RU
  • У склад адкрытага акцыянернага таварыства «Цяплічны камбінат Мачулішчы» уваходзяць некалькі падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць розную дзейнасць. Асноўны напрамак – вытворчасць агародніны закрытага грунту. Таварыства таксама аказвае паслугі кантрольна-аналітычнай лабараторыі, займаецца рознічным і аптовым гандлем.

    Фактычная плошча цяпліц складае 6,44 га. Вытворчасць таматаў, агуркоў і перцаў ажыццяўляецца па галандскай тэхналогіі з ужываннем сучаснай малааб’ёмнай тэхналогіі вырошчвання агародніны на субстракте з мінеральнай ваты з ужываннем кропельнага паліву раслін і камп’ютэрным кіраваннем мікракліматам. Для паляпшэння якасці прадукцыі выкарыстоўваюцца біялагічныя сродкі абароны. У цяпліцах ўжываецца біяметад, што дазваляе практычна цалкам адмовіцца ад хімічных апрацовак. Прадукцыя адпавядае дзеючым санітарным нормам і патрабаванням як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза.

    У 2020 годзе валавы збор гародніны склаў 3 971,48 тыс. тон пры ўраджайнасці 61,67 кг/м 2 , што з’яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сярод цяплічных камбінатаў краіны.

    Таварыства прыкладае шмат намаганняў для забеспячэння камфортных і бяспечных умоў працы, развіцця сацыяльнай інфраструктуры.

    Стратэгічная мэта таварыства – стварэнне высокарэнтабельнай вытворчасці, адпаведнага сучаснаму ўзроўню развіцця сельскагаспадарчай галіны. Таму для таварыства з’яўляецца важным захаванне існуючага рынкавага пазіцыравання з паступовым павелічэннем прысутнасці як на ўнутраным, так і на знешніх рынках.

    Асноўная мэта далейшага развіцця – павышэнне эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці і канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, зніжэнне яе кошту, забеспячэнне збалансаванасці ўнутранага харчовага рынку па попыту і прапанове, рост экспартнага патэнцыялу. Для гаспадаркі сёння важна прытрымлівацца зададзенага вэктару разьвіцьця, умець знаходзіць арыгінальныя рашэнні складаных задач, быць паслядоўным у складаных эканамічных умовах.

    Пастаяннае і ўстойлівае развіццё, а таксама арыентацыя на высокі вынік – такі стыль работы таварыства. Толькі зладжаныя дзеянні ўсяго калектыву і кожнага канкрэтнага супрацоўніка дазваляюць дамагацца поспехаў у дасягненні мэты.

    Сайт прадпрыемства www.tk-m.by