Пошук па сайце

  • RU
  • Адкрытае акцыянернае таварыства “Васілішкі” створана ў працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці РУП “Саўгас-камбінат” Васілішкі” 9 лістапада 2005 году ў адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 6№3. Гісторыя РУП “Саўгас-камбінат “Васілішкі” пачалася ў 1987 годзе з пускам першайч аргі селекцыйнага-гібрыднагац энтра. У 2002-2004 гадах адбывалася ўзбуйненне РУП “Саўгас-камбінат” Васілішкі” шляхам далучэння да яго калгасу ім. Суворава, СВК “Васілішкі-Агра”, КУП “Саўгас” Шчучынскі” і КСУП “Бакшты-Агра”.

    ААТ “Васілішкі” – шматгаліновая гаспадарка, яакя спецыялізуецца на вытворчасці свініны, ялавічыны, малака, вырошчванні збожжавых, рапсу, кукурузы, цукровых буракоў, бульбы, агародніны, прадукцыі садаводства.

    Гаспадарчую дзейнасць таварыства вядзе на плошчы 24749 га сельгасугоддзяў, у тым ліку ворных зямель 14460га. Структура пасяўных плошчаў фарміруецца такім чынам, цкаалбкам забяспечыць пагалоўе жывёл сакавітымі і грубымі кармамі, максімальна забяспечыць зернефуражом.

    Захаванне сяўбазвароту дазваляе вырабляць таварную прадукцыю: бульбу, цукровыя буракі, гародніну, якая ў структуры пасяўных плошчаў займае 5% і больш. Маючы пашпарт на вытворчасць элітнага насення збожжавых і зернебабовых культур, гаспадарка поўнасцю забяспечвае свае патрэбнасці ў насенні высокіх рэпрадукцый, а таксама штогод рэалізуе больш за 1,5 тыс. тон насення сельскагаспадарчым прадпрыемствам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Фуражнае збожжа дапрацоўваецца на 4 зернесушыльных комплексах і захоўваецца ў трох збожжасховішчах умяшчальнасцю 15 тысяч тон кожнага. Камбікорм для свіней і буйной рагатай жывёлы вырабляецца ў камбікормавым цэху, прадукцыйнасць якога складае 15 тон у гадзіну. Тысячу гектараў адводзіцца ў сяўбазвароце пад азімы рапс, насенне якога перапрацоўваюцца ў гаспадарцы, а прадукцыю перапрацоўкі (жмых і алей) выкарыстоўваюць для паляпшэння пажыўнай каштоўнасці канцэнтраваных кармоў. У гаспадарцы ёсць прамысловы яблыневы сад інтэнсіўнага тыпу на плошчы 148 га з кропельным абрашэннем, вырошчваецца галубіка. Яблыкі захоўваюцца ў
    фруктасховішчы, магутнасць якога складае – 3000 тон.

    Рамонт і абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі вырабляецца на сучасных машынных дварах, размешчаных у аг. Васілішкі, Бакшты, Гурнофель.

    У адкрытым акцыянерным таварыстве “Васілішкі” маецца 5 малочна-таварных комплексаў, размешчаных паблізу населеных пунктаў Гурнофель, Васілішкі, Бакшты, Кроньки, Галавічполле, комплекс па вырошчванні цялушак магутнасцю на 1000 галоў у год, комплекс па адкорму буйнай рагатай жывёлы «Трайгі», а таксама 1 малочна-таварная ферма «В. Сяло» і ферма па адкорму буйной рагатай жывёлы «Клешняки». На вытворчых плошчах знаходзіцца адначасова 17,2 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 5400 дойных кароў.

    Свінагадоўля – асноўная галіна гаспадаркі. Ёсць племянная ферма «Сандыкоўшчызна» на 500 свінаматак, рамонтныя свінкі з якой паступаюць на ўзнаўленне на репродукторных ферму «Плябанаўцы», магутнасць рэпрадуктара разлічана на вырашчванне 35000 парасят у год. На асноўным сьвінаводчым комплексе, размешчаным паблізу в. Зброжки, маецца дзве репродукторных фермы і дзве адкормачныя пляцоўкі. Адначасова на ўсіх свінагадоўчых аб’ектах можа размяшчацца – 86 тысяч галоў свіней, штогод паяўляюцца на свет 160-165 тысяч парасятаў.

    Швейны цэх вырабляе спецвопратку для забеспячэння работнікаў гаспадаркі, таксама маецца магчымасць выконваць заяўкі іншых прадпрыемстваў. Адкрыты і працуюць 3 крамы, у якіх рэалізуецца і прадукцыя, якая вырабляецца ў гаспадарцы. Арандуецца возера Гурнофель, плошчай 54,7 га, дзе вырошчваюцца карп, таўсталобік. У летні час тут аказваюцца паслугі па платнай рыбалцы, а восенню адбываецца вылаў рыбы з наступнай рэалізацыяй работнікам гаспадаркі і на рынку.

    На тэрыторыі ААТ “Васілішкі” знаходзіцца 4 аграгарадка – Васілішкі, Гурнофель, Галавічполле, Бакшты. Ёсць дзве сярэднія школы (Васілішкі, Галавічполле). У аграгарадку Васілішкі размешчаны цэнтр культуры і вольнага часу з глядзельнай залай на 300 месцаў, басейн, бальніца з амбулаторыяй, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Жыллё для работнікаў таварыства будуецца ў аграгарадках, дзе ўводзяцца ў строй новыя вытворчыя магутнасці (Васілішкі, Бакшты, Галавічполле).

    Сайт прадпрыемства vasilishki.by.