Закрытае акцыянернае таварыства “ААБ – Агра Гарадзец” спецыялізуецца на вытворчасці малака з вырошчваннем рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы з развітой вытворчасцю збожжа і рапсу. На тэрыторыі прадпрыемства функцыянуюць два малочнатаварныя комплексы, і адна малочнатаварная ферма. Умовы ўтрымання, кармлення, тэхналогія даення кароў адпавядаюць патрабаванням сучаснай жывёлагадоўлі. Па стане на 1 студзеня 2023 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы складае 4087 галоў, у т.л. дойны статак 1615 галоў. Асноўнымі таварнымі пазіцыямі жывёлагадоўлі з’яўляюцца малако, выбракоўванне дойнага статка, якое ідзе на рэалізацыю мяса, а таксама маладняк БРЖ (бычкі). Прадпрыемствам за 2022 год выраблена малака ў колькасці 8008 тон пры сярэднегадавым удоі на карову 4959 кг. Выраблена прадукцыі вырошчвання ў колькасці 550 тон,
За 2022 год атрыманы валавы збор збожжа ў колькасці 5979 тон пры ўраджайнасці 42,1 ц/га.
Асноўнай задачай раслінаводства з’яўляецца забеспячэнне пагалоўя жывёлы высакаякаснымі кармамі. Павелічэнне валавога вытворчасці збожжа і кармавых культур станоўча сказалася на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі – малака і мяса.
Сярэдняспісачная колькасць працаўнікоў – 183 чалавека.
Характарыстыка тэрыторыі
Найменне паказчыка |
Плошча, га |
% |
Агульная зямельная плошча |
4812 |
100,0 |
Усяго сельскагаспадарчых угоддзяў |
4343 (бал 34,1) |
90,3 |
у тым ліку: |
||
ралля |
3574 (бал 35,3) |
74,3 |
сенажаці |
490 |
10,2 |
пашы |
279 |
5,8 |
Аднак галоўнае багацце ЗАТ «АСБ – Агра Гарадзец» – гэта людзі, звычайныя працаўнікі якія цяпер працуюць, а таксама ветэраны працы, якія стварылі Гарадзец і праславілі яго. Аб станаўленні гаспадаркі, ветэранах, перадавіках вытворчасці і сённяшніх дасягненнях распавядаюць у музеі «Баявой і працоўнай славы» ЗАТ «АСБ-Агра Гарадзец».
Сайт прадпрыемства http://agroudp.by/zao-agro-gorodec/