Пошук па сайце

  • RU
  • 03 красавіка ў закрытым акцыянерным таварыстве «АСБ-Агра Кухцічы» прайшоў сход па правядзенні вяснова-палявых работ.

    Удзельнікамі сходу сталі механізатары і вадзіцелі, якія будуць задзейнічаны на вясенне — палявых работах. Абмяркоўваліся пытанні па выкананні патрабаванняў аховы працы, па забеспячэнні спецвопраткай і абуткам, па аплаце і г.д. не засталіся па-за ўвагай пытанні, звязаныя з прафілактыкай вытворчага траўматызму.

    Адпаведную інфармацыю данеслі кіраўнік гаспадаркі Дзмітрый Лушакоў, галоўны аграном Таццяна Мельнік, інжынер па АД Сняжана Чарнавус, галоўны эканаміст Лілія Тоўстая, профлідэр Анастасія Кастрыцкая.

    У прыватнасці, дырэктар таварыства зрабіў акцэнт на тэрмінах правядзення палявых работ, ад якіх залежыць не толькі ўраджай, але і дабрабыт гаспадаркі і кожнага працаўніка!!!