Пошук па сайце

  • RU
  • Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Аграпрамысловага холдынга Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

             Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!  

         Гэта выдатная нагода яшчэ раз выказаць падзяку ўсім, хто добрасумленнай працай вырашае важныя задачы ўмацавання харчовай бяспекі краіны, павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай сельгаспрадукцыі.

          Сёння сельскагаспадарчая галіна імкліва рэалізоўвае свой патэнцыял: укараняюцца перадавыя тэхналогіі, новыя прынцыпы вытворчасці і перапрацоўкі, мадэрнізуюцца прадпрыемствы, выпускаецца высакаякасная канкурэнтаздольная прадукцыя.

            Аграрная сфера Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы па многіх паказчыках. Нам ёсць чым ганарыцца!   

          Цяперашнія дасягненні – вынік паўсядзённай згуртаванай працы працаўнікоў палёў і ферм, спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, вучоных-аграрыяў, работнікаў перапрацоўчай прамысловасці і ветэранаў сельгасвытворчасці.

         Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, упартая праца, вопыт, эфектыўнае кіраванне, вернасць традыцыям і адданасць выбранай справе і ў далейшым будуць служыць развіццю аграрнага сектара і павышэнню якасці жыцця людзей.

    У гэты святочны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

    21.11.2021