Пошук па сайце

  • RU
  • У Мінску прайшла 30-я юбілейная штогадовая выстава «Белагра-2020»

    З 29 верасня па 4 лістапада Футбольны манеж у Мінску сустракаў гасцей і ўдзельнікаў 30-й міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2020».

    У чарговы раз ўдзел у выставе прынялі арганізацыі Аграпрамысловага холдынгу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» дзяржаўнае прадпрыемства «Малочны гасцінец» і ААТ «Пінскі мясакамбінат».

    Падчас правядзення выставы прадпрыемства Аграпрамысловага холдынгу прадставілі шырокі асартымент вырабляемай прадукцыі, былі ажыццёўлены перамовы з работнікамі гандлю, праведзена рэкламная кампанія з распаўсюджваннем рэкламнай і сувенірнай прадукцыі.

    Спецыялісты прадпрыемстваў прапаноўвалі наведвальнікам выставы прадэгуставаць малочную прадукцыю і мясныя вырабы.
    Штогадовы удзел ААТ «Пінскі мясакамбінат» у данным мерапрыемстве адзначана ганаровымі Дыпломамі 1 ступені Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і арганізатарам выставы – ЗАТ «МінскЭкспа».

    Запрашаем наведаць стэнды дзяржаўнага прадпрыемства “Малочны гасцінец” і ААТ “Пінскі мясакамбінат” на “БЕЛАГРА-2020”

    З 29 верасня па 4 кастрычніка ў Мінску пройдзе Міжнародная спецыялізаваная выстава “БЕЛАГРА-2020” у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня. Выстава адбудзецца на новай пляцоўцы ў г.Мінску: пр-т Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.

    Дзяржаўнае прадпрыемства «Малочны гасцінец» і ААТ «Пінскі мясакамбінат» возьмуць удзел у мерапрыемстве і запрашаюць наведаць стэнды, дзе вы зможаце азнаёміцца з поўным асартыментам прадукцыі.

    Будзем рады бачыць Вас!

    БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭГРАВАНАЯ СЭРВІСНА-РАЗЛІКОВАЯ СІСТЭМА (БІСРС)

    АБ БІСРС

    Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма (БІСРС) – комплекс інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, прызначаны для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў (фізічных і юрыдычных асоб) з ужываннем ідэнтыфікацыйных карт (ID-карт) у мэтах аказання ім электронных паслуг (у тым ліку адміністрацыйных працэдур).

    Стварэнне БІСРС – важны крок да развіцця электроннага ўрада, які стане сувязным звяном паміж грамадзянамі, бізнесам і дзяржавай у лічбавым свеце. БІСРС палегчыць і спросціць дыялог шляхам памяншэння бюракратычных патрабаванняў для аказання электронных паслуг і перагляду сваіх унутраных працэсаў з улікам прымянення сучасных лічбавых рашэнняў.

    Асноўныя кампаненты БІСРС:

    1. Адзіная сістэма ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб (Сістэма ідэнтыфікацыі), уключаючы кліенцкую праграму.

    Сістэма ідэнтыфікацыі прызначана для прадастаўлення інфармацыйных сістэм розных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь сэрвісу ідэнтыфікацыі / аўтэнтыфікацыі і працы з ЭЛП.

    2. Праграмнае забеспячэнне, якое змяшчаецца на ID-карце для мэт ідэнтыфікацыі і выкарыстання электроннага лічбавага подпісу (крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі);

    3. Комплекс, які рэалізуе сэрвіс электронна-лічбавага подпісу ID-карты;

    4. ID-карты і счытвальнік

    5. Агульнадзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма (ААІС).

    6. Праграмна-апаратны комплекс Нацыянальнай інфраструктуры адкрытых ключоў машынасчытвальных праязных дакументаў для ўзаемадзеяння з Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), які павінен спрасціць працэс ідэнтыфікацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь пры выездзе з краіны.

    Больш падрабязна пра БІСРС: https://www.mpt.gov.by/ru/biometricheskie-dokumenty-respubliki-belarus

    Ураджайнасць «Ціхінічаў» – самая высокая на Рагачоўшчыне

    З году ў год ААТ «Ціхінічы» пацвярджае статус аднаго з лідэраў сельскагаспадарчай галіны не толькі Рагачоўскага раёна, але і Гомельскай вобласці. Аб дасягненнях цяперашняй уборачнай на прадпрыемстве гавораць з гонарам.

    Шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці малака, вырошчванні цялушак, збожжа, бульбы, кармоў і яблыкаў, як заўсёды паказала выдатныя вынікі працы. Ураджайнасць гэтага года стала самай высокай у раёне – 40,5 цэнтнера з гектара. Валавы збор склаў больш за 11 тысяч тон. Як і ў мінулым годзе, гаспадарка поўнасцю забяспечыць кармамі ўласнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Далей: https://gp.by/novosti/aktualno/news223772.html

    Крыніца: https://gp.by
    © Правда Гомель