29.03.2023
Пасяўная кампанія з’яўляецца сур’ёзным іспытам для аграрыяў. Падрыхтоўка да вясновай пасяўной кампаніі стала галоўнай тэмай на мінулым тыдні выязной калегіі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якую ўзначаліў кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.
Пра гатоўнасць да вяснова-палявых работ далажыў В.а. дырэктара «АСБ-Агра Гарадзец» Валерый Цямрук. Пры гэтым Юрый Назараў акцэнтаваў увагу стварэнне аблічбаванай карты палёў, надалі ўвагу навігацыйнай сістэме, усталяванай на тэхніку. На працоўны план правядзення пасяўной, стварэнне механізаваных звёнаў, умовы аплаты працы трактарыстаў-машыністаў і вадзіцеляў, арганізацыю працоўнага спаборніцтва. Падрабязна спыніліся на гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі і прычапных агрэгатаў да правядзення вяснова-палявых работ. У завяршэнні Юрый Назараў падкрэсліў, што асноўная задача, якая стаіць перад сектарам АПК-правядзенне вясновых работ на высокім арганізацыйным узроўні з захаваннем усіх тэхналогій і тэрмінаў пасяўной. Прадоўжылася калегія ў ААТ «Александрыйскае», дзе былі заслуханы кіраўнікі структурных падраздзяленняў і аграпрамысловых арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.